Logo BSU

Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.bsu.by/handle/123456789/57798
Title: Дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі № УД-S-173/р.
Other Titles: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)
Authors: Іўчанкаў, Віктар Іванавіч
Keywords: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации
Issue Date: 26-Dec-2013
Abstract: У працэсе кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса спажывец інфармацыі абапіраецца на кадыфікаваныя пазнавальныя мадэлі, якія садзейнічаюць уніфікацыі разнастайных рэальных сітуацый. Існаванне такіх мадэлей двухпланавае па сваёй сутнасці – яны могуць грунтавацца на вывучэнні асобнага выпадку з мэтай выяўлення яго істотных характарыстык і наступнай эскстрапаляцыі на аналагічныя з’явы (кэйс-стады), а па-другое, толькі з дапамогай пэўных пазнавальных мадэлей чалавек здольны звязаць асобныя фрагменты ў сістэму, абумовіўшы такім чынам іх узаемасувязь і звязанасць. Журналіст, ствараючы тэкст, як і адрасат, што яго ўспрымае, павінен аперыраваць не фактамі, а ўяўленнямі, гатовымі наратыўнымі формуламі, з якіх вынікае сістэма сацыяльнай арганізацыі маўленчай дзейнасці. Пабудаваць тэксты ў адпаведнасці з гэтымі мадэлямі – лічыцца асноўным абавязкам вытворцаў іх. Такім чынам, пазнанне свету распадаецца на дзве дыхатамічныя часткі: рэчыўны (прадметны, дэнататыўны, пачуццёвы) і ўяўленчы (рэферэнтны, сігніфікатыўны, інтэлектуальны). Першае абумоўлівае другое, з другога вынікае першае. У тэорыі кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса прэвалюе ўяўленчы аспект, бо “чалавек не толькі ведае агульныя характарыстыкі сацыяльных кантэкстаў, фрэймы і іх кампаненты, але і аналізуе дзеянні, якія адбываюцца ў іх рамках” (Т.ван Дэйк). Публіцыстычны тэкст, узяты ў падзейным аспекце, як “маўленне – мэтанакіраванае сацыяльнае дзеянне” ў дыскурснай канцэпцыі ўяўляе сабой галіну спецыфічнай сацыякультурнай дзейнасці. Таму інтэрпрэтацыя яго адбываецца на падставе спецыфічных структур-сцэнарыяў, выпрацаваных практыкай кантактавання на базе вопыту сацыяльнага ўзаемадзеяння грамадства са СМІ. Мэта курса – вывучэнне дыскурснага аналізу сродкаў масавай інфармацыі як самастойнага адгалінавання лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту, у якім працягваецца вывучэнне дыскурсу з гледжання яго кагнітыўнай апрацоўкі.
URI: http://elib.bsu.by/handle/123456789/57798
Appears in Collections:Архив (журналистика)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Дыскурсны аналіз СМІ.pdf458,31 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.