Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: http://elib.bsu.by/handle/123456789/57798
Заглавие документа: Дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі № УД-S-173/р.
Другое заглавие: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)
Авторы: Іўчанкаў, Віктар Іванавіч
Тема: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации
Дата публикации: 26-дек-2013
Аннотация: У працэсе кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса спажывец інфармацыі абапіраецца на кадыфікаваныя пазнавальныя мадэлі, якія садзейнічаюць уніфікацыі разнастайных рэальных сітуацый. Існаванне такіх мадэлей двухпланавае па сваёй сутнасці – яны могуць грунтавацца на вывучэнні асобнага выпадку з мэтай выяўлення яго істотных характарыстык і наступнай эскстрапаляцыі на аналагічныя з’явы (кэйс-стады), а па-другое, толькі з дапамогай пэўных пазнавальных мадэлей чалавек здольны звязаць асобныя фрагменты ў сістэму, абумовіўшы такім чынам іх узаемасувязь і звязанасць. Журналіст, ствараючы тэкст, як і адрасат, што яго ўспрымае, павінен аперыраваць не фактамі, а ўяўленнямі, гатовымі наратыўнымі формуламі, з якіх вынікае сістэма сацыяльнай арганізацыі маўленчай дзейнасці. Пабудаваць тэксты ў адпаведнасці з гэтымі мадэлямі – лічыцца асноўным абавязкам вытворцаў іх. Такім чынам, пазнанне свету распадаецца на дзве дыхатамічныя часткі: рэчыўны (прадметны, дэнататыўны, пачуццёвы) і ўяўленчы (рэферэнтны, сігніфікатыўны, інтэлектуальны). Першае абумоўлівае другое, з другога вынікае першае. У тэорыі кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса прэвалюе ўяўленчы аспект, бо “чалавек не толькі ведае агульныя характарыстыкі сацыяльных кантэкстаў, фрэймы і іх кампаненты, але і аналізуе дзеянні, якія адбываюцца ў іх рамках” (Т.ван Дэйк). Публіцыстычны тэкст, узяты ў падзейным аспекце, як “маўленне – мэтанакіраванае сацыяльнае дзеянне” ў дыскурснай канцэпцыі ўяўляе сабой галіну спецыфічнай сацыякультурнай дзейнасці. Таму інтэрпрэтацыя яго адбываецца на падставе спецыфічных структур-сцэнарыяў, выпрацаваных практыкай кантактавання на базе вопыту сацыяльнага ўзаемадзеяння грамадства са СМІ. Мэта курса – вывучэнне дыскурснага аналізу сродкаў масавай інфармацыі як самастойнага адгалінавання лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту, у якім працягваецца вывучэнне дыскурсу з гледжання яго кагнітыўнай апрацоўкі.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/57798
Располагается в коллекциях:Семестр 9. Дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Дыскурсны аналіз СМІ.pdf458,31 kBAdobe PDFОткрыть


Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.