Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.bsu.by/handle/123456789/56201
Title: | Сучасная беларуская мова № ТД-S-153/р. |
Other Titles: | Вучэбная праграма для спецыяльнасцей 1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)”, 1-23 01 09 “Журналістыка міжнародная”, 1-23 01 10 “Літаратурная работа” (рэдагаванне)”, 1-23 07-01 “Інфармацыя і камунікацыя” |
Authors: | Горбач, Вольга Аляксандраўна Берднік, Сяргей Канстанцінавіч Лук'янюк, Юлія Мікалаеўна |
Keywords: | ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации |
Issue Date: | 18-Sep-2013 |
Abstract: | “Сучасная беларуская мова” з’яўляецца прапедэўтычным курсам да вывучэння мовы ў функцыянальным аспекце, з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу тэкстаў СМІ, ілюстрацый і прыкладаў рэалізацыі семасіялагічных катэгорый на падставе сістэмнага падыходу да існавання і развіцця маўлення. Сінхроннае вывучэнне значэння моўных адзінак і іх змянення падмацоўваецца, абгрунтоўваецца дыяхроннымі назіраннямі, што садзейнічае ўсвядомленаму разуменню лексічнай з’явы, а таксама адцяняе гістарычныя асаблівасці станаўлення, фарміравання і развіцця лексічнай сістэмы беларускай мовы. Роля і месца дысцыпліны ў прафесійнай падрыхтоўцы. Падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы арыентаванай на інтэнсіўную і прадуктыўную вытворчасць тэкстаў у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай Валоданне мовай разглядаецца як важны складнік тэкставай дзейнасці журналіста, базай для лінгвістычнай арганізацыі публіцыстычнага твора, што непасрэдным чынам звязана з развіццём і ўдасканаленнем прафесійнага майстэрства. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай курса “Сучасная беларуская мова” з’яўляецца прафесійна арыентаванае ўдасканаленне ўменняў і навыкаў валодання лексічнай базай літаратурнай беларускай мовы, фарміраванне высокай культуры маўлення, засваенне тэарэтычнай базы, неабходнай для самастойнай вытворчасці рознажанравых тэкстаў функцыянальных стыляў беларускай мовы. |
URI: | http://elib.bsu.by/handle/123456789/56201 |
Appears in Collections: | Архив (журналистика) |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
Сучасная беларуская мова 2013 дзён.pdf | 91,29 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.