Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: http://elib.bsu.by/handle/123456789/55729
Заглавие документа: Рэдактар рэкламы № УД-S-102/р.
Другое заглавие: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-23 01 10-02 літаратурная работа (рэдагаванне)
Авторы: Горбач, Вольга Аляксандраўна
Тема: Государственный рубрикатор НТИ - ВИНИТИ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Массовая коммуникация. Журналистика. Средства массовой информации
Дата публикации: 16-ноя-2012
Аннотация: У сучасных сродках масавай інфармацыі важнае месца займаюць рэкламныя паведамленні. Іх моўная і пазамоўная арганізацыя патрабуе ад журналістаў і рэдактараў дэталёвага ведання структурнай арганізаванасці рэкламнага тэксту, яго жанравай прыналежнасці, мэтанакіраванасці да пэўнай чытацкай аўдыторыі. Узровень арганізацыі рэкламы не толькі сведчыць пра аўтарскія разумовыя магчымасці, яго маўленчы патэнцыял, але і адлюстроўвае ў большасці прыкладаў сацыяльныя, псіхалагічныя, маральна-этычныя запатрабаванні часу. Паказчык мыслення ці свядомасці грамадства вызначаецца, перш за усё, праз якасць маўлення індывідуумаў, што яскрава перадаецца праз мову рэкламы. Адметнасць рэкламных інфармацый праяўляецца ў дзеянні схемы, па якой нашай свядомасці праз шматразовы паўтор навязваецца пэўны вобраз, што прыводзіць адрасанта да патрэбных асацыяцый ў мысленні і да актыўных дзеянняў з яго боку. Часта рэклама адмоўна ўплывае на розум і пачуцці праз слова, выклікае адваротныя рэакцыі. Часам сродкі масавай інфармацыі дэманструюць рэкламныя паведамленні, дзе заўважаюцца парушэнні законаў логікі і правільнасці маўлення, чым садзейнічаюць зніжэнню маўленчага патэнцыялу носьбітаў мовы і падзенню агульнага ўзроўню культуры грамадства наогул - гэта з’яўляецца паказчыкам недасведчанасці журналістаў, а таксама і рэдактараў у засваенні спецыфікі рэкламнай інфармацыі. Курс па профілі “Рэдактар рэкламы” з’яўляецца на сёння важнай і актуальнай вучэбнай дысцыплінай, якая знаёміць студэнтаў спецыяльнасці “Літаратурная работа” з класіфікацыяй рэкламы: паводле сродкаў успрымання, мэт ўздзеяння, па характары размешчанай інфармацыі, каналах распаўсюджання; з відамі рэкламных тэкстаў; з тыпалагічнымі прыметамі рэкламных выданняў, методыкай рэдактарскага аналізу тэкстаў рэкламы, лінгвістыкай рэкламы, з тыповымі памылкамі пры рабоце з рэкламнымі матэрыяламі.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/55729
Располагается в коллекциях:Семестр 7-8. Рэдактар рэкламы

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Рэдактар рэкламы_Горбач В. А._ 2012.pdf140,2 kBAdobe PDFОткрыть


Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.