Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/4198
Заглавие документа: Рабочая программа по метеорологии и климатологии
Авторы: Ковриго, Павел Антонович
Матюшевская, Екатерина Викторовна
Тема: ЭБ БГУ::ЕСТЕСТВЕННЫЕ И ТОЧНЫЕ НАУКИ::Геофизика
Дата публикации: 3-фев-2012
Аннотация: Праграма курса «Агульная метэаралогія і кліматалогія» прадугледжвае азнаямленне студэнтаў-географаў дзяржаўных універсітэтаў з навукай аб зямной атмасферы і фізічных працэсах, што развіваюцца ў ёй, з заканамернасцямі кліматаўтварэння і геаграфічнага размеркавання кліматаў, а таксама з сучаснымі праблемамі метэаралогіі і кліматалогіі. Вывучаюцца будова атмасферы, яе хімічны склад, прасторавае размеркаванне ціску, тэмпературы і вільготнасці, напрамку і хуткасці ветру і іншых метэаралагічных велічынь, працэсы трансфармацыі сонечнай радыяцыі і вады ў геасферы, цыркуляцыйныя сістэмы ў залежнасці ад геаграфічных чыннікаў. Змест курса забяспечвае фармаванне ў спецыялістаў сукупнасці ведаў і ўменняў, прадугледжаных дзяржаўным стандартам, які патрабуе засваення асноў метэаралогіі, кліматалогіі, а таксама клімату Беларусі ў аб’ёме, неабходным для вырашэння навуковых і вытворчых задач, што ўзнікаюць у розных галінах народнай гаспадаркі, якія залежаць ад надвор’я і клімату і патрабуюць іх уліку. Акрамя таго, спецыяліст павінен разумець сувязі і месца дадзенай дысцыпліны ў сістэме фізічных і геаграфічных навук. Лекцыйны матэрыял скіраваны на стварэнне ў студэнтаў сістэмнага ўяўлення аб метэаралогіі і кліматалогіі як геаграфічнай дысцыпліне. У лекцыях прадугледжваецца азнаямленне студэнтаў з навукай аб зямной атмасферы і фізічных працэсах, што развіваюцца у ей, з заканамернасцямі кліматаўтварэння і геаграфічнага размеркавання кліматаў, а таксама з сучаснымі праблемамі метэаралогіі і кліматалогіі, асабліва ў вобласці складання прагнозай надвор’я. Лабараторны практыкум, які суправаджае вывучэнне метэаралогіі і кліматалогіі, знаёміць студэнтаў з арганізацыяй гідраметэаралагічных назіранняў, будовай і работай метэаралагічных і актынаметрычных прыбораў і прылад, метадамі назірання і першаснай апрацоўкі іх вынікаў. Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы КСР. Напрыклад, па кожнай тэме распрацавана сістэма задач, кантрольных пытанняў і і разнастайныя формы тэстаў на камп’ютарным і папяровым носьбітах, якія дапамагаюць засваенню тэарэтычнага матэрыяла і набыццю звычкі самастойнай работы ў студэнтаў. Акрамя таго, у якасці КСР ужываюцца калоквіўмы, пісьмова-разліковыя работы. Увогуле аб’ём курса складае: 50 лекцыйных гадзін, 36 гадзін практычных (семінарскіх) заняткаў, 6 гадзін лабараторных заняткаў, 10 гадзін КСР.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/4198
Располагается в коллекциях:Архив (география)

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Рабочая праграма.docРабочая программа курса143 kBMicrosoft WordОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.