Logo BSU

2016. МОВА-ЛІТАРАТУРА-КУЛЬТУРА Ч.2 : [0] Главная страница коллекции Статистика

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі ―Мова – Літаратура – Культура‖, прысвечанай 90-годдзю прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна, працы якога сталі класікай не толькі нацыянальнай філалогіі, але і замежнай. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі такія актуальныя тэматычныя кірункі, як аспекты моўных даследаванняў (семантыка, словаўтварэнне, граматыка, прагматыка), беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія, гісторыя беларускай мовы, лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка, беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць, нацыянальныя літаратуры ў сусветным кантэксце, методыка выкладання філалагічных дысцыплін, з якімі і знаѐміць чытачоў гэты зборнік. Адрасуецца студэнтам, настаўнікам, навуковым супрацоўнікам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі філалогіі і культуры.
Мова – Літаратура – Культура: матэрыялы VIII Міжнар. навук. канф., Мінск, 15–16 вер. 2016 г. У 2 ч. Ч.2 / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. – Мінск: РІВШ, 2016. – 212 с. Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук прафесар В.П. Русак доктар філалагічных навук прафесар Л.Д. Сінькова ISBN 978-985-586-012-0

Подпишитесь на эту коллекцию, чтобы ежедневно получать уведомления по электронной почте о новых поступлениях (для зарегистрированных пользователей) RSS Feed RSS Feed RSS Feed