Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/134537
Заглавие документа: Дыпламатыя Вялікага Княства Літоўскага ва ўзаемаадносінах Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы (1586–1598 гг.) : аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук : 07.00.15 / Лашкевіч Сяргей Анатольевіч; Беларускі дзяржаўны універсітэт
Другое заглавие: Дипломатия Великого Княжества Литовского во взаимоотношениях Речи Посполитой и Российского государства (1586–1598 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : 07.00.15 / Лашкевич Сергей Анатольевич; Белорусский государственный университет
= The Diplomacy of the Grand Duchy of Lithuania in relationship between the Polish-Lithuanian Commonwealth and the Russian State (1586–1598)
Авторы: Лашкевіч, Сяргей Анатольевіч
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Дата публикации: 2014
Издатель: БДУ
Аннотация: Мэта даследавання – раскрыць сутнасць і асаблівасці дыпламатыі ВКЛ у кантэксце адносін Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы ў 1586–1598 гг. Метады даследавання. Тэарэтыка-метадалагічным падмуркам даследавання з’яўляюцца прынцыпы аб’ектыўнасці, гістарызму, сістэмнасці і каштоўнасці ў гісторыі. У працы выкарыстаны агульнанавуковыя метады (абагульненне, аналіз, сінтэз, параўнанне) і спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны, рэтраспектыўны, лінгвістычны). Атрыманыя вынікі і іх навізна. Праца з’яўляецца першым у беларускай гістарыяграфіі даследаваннем дыпламатыі ВКЛ у кантэксце адносін Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы ў канцы XVI ст. Дысертантам прааналізаваны знешнепалітычныя інтарэсы Княства на маскоўскім кірунку падчас трэцяга бескаралеўя ў РП, разгледжаны пазіцыі ВКЛ на перагаворах аб перамір’ях 1587 і 1591 гг., даследавана праблема прадстаўніцтва інтарэсаў Швецыі ў Маскве сіламі дыпламатычнай службы Княства, вызначана знешнепалітычная пазіцыя ВКЛ адносна Масквы ў 1597–1598 гг. Рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў дысертацыі. Вынікі і палажэнні дысертацыі могуць быць выкарыстаны для працягу даследавання дыпламатычнай дзейнасці ВКЛ у XVI–XVIII ст., пры напісанні абагульняльных прац па знешнепалітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай і ВКЛ, падрыхтоўцы манаграфій, падручнікаў, навукова-метадычных выданняў, распрацоўцы і чытанні курса лекцый, правядзенні семінарскіх заняткаў па курсах «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі», «Гісторыя міжнародных адносін», «Асновы дыпламатыі».
Доп. сведения: Ключавыя словы: Вялікае Княства Літоўскае, Карона Польская, Рэч Паспалітая, Расійская дзяржава, Шведскае каралеўства, знешняя палітыка, дыпламатыя, пасольства, перамір’і 1587 і 1591 гг., перагаворы, Статут ВКЛ.
URI документа: http://elib.bsu.by/handle/123456789/134537
Располагается в коллекциях:Авторефераты кандидатских диссертаций. 2014

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
2015_Lashkevich.pdf770,27 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.