Logo BSU

Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот документ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/123406
Заглавие документа: Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі ХІХ – ХХ стст. №УД-859/вуч.
Другое заглавие: Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)
Авторы: Касцюк, Міхаіл Паўлавіч
Тема: ЭБ БГУ::ГРАМАДСКІЯ НАВУКІ::Гісторыя. Гістарычныя навукі
Дата публикации: 27-июл-2015
Аннотация: У апошнія больш чым два дзесяцігоддзі ў распрацоўцы гісторыі беларускага народа выяўлена і асветлена нямала новых старонак. Падвергнута таксама крытычнаму пераасэнсаванню шмат што са зробленага раней. Падставай для гэтага з’явіліся новыя дакументальныя матэрыялы, якія былі выяўлены і ўведзены ў навуковы зварот. Да таго ж народ Беларусі непасрэдна стаў выступаць аб’ектам і суб’ектам гістарычных даследаванняў. Гэта ў вялікай ступені датычыць новага і навейшага часу, калі грамадскія працэсы вызначаліся нарастаўшым дынамізмам. Гісторыя беларускага народа за апошнія 2 стагоддзі вызначаецца як стваральнай працай, так і цяжкімі выпрабаваннямі. Першыя больш чым 100 гадоў Беларусь, знаходзячыся ў складзе Расійскай імперыі, паспытала на сябе царскі прыгнёт і русіфікатарскую палітыку. Цяжкім, у многім дратычным і трагічным выпрабаваннем з’явілася франка-русская вайна 1812 г., у ходзе якой беларуская тэрыторыя стала арэнай многіх бітваў. Рух па шляху індустрыяльнага развіцця дапаўняўся ўдзелам прадстаўнікоў беларускага народа ў паўстаннях супроць палітыкі самадзяржаўя. Гэта з’яўлялася адлюстраваннем палітычных настрояў пэўнай часткі беларускага грамадства, асабліва інтэлігенцыі. У пачатку ХХ стагоддзя рэвалюцыйны рух на Беларусі выступаў як складовая частка агульнарасійскага. У міжваенны перыяд, калі беларускі народ аказаўся падзеленым на дзве часткі, ва ўмовах БССР вялася стваральная праца, хаця жыццё праходзіла ў абставінах нарастаўшага аўтарытарнага праўлення. У Заходняй Беларусі адбывалася змаганне супроць палітыкі паланізацыі. Першая палова ХХ стагоддзя ўмясціла ў сябе дзве сусветныя вайны, у якіх беларуская тэрыторыя ў многім аказалася ў цэнтры ваенных дзеянняў. Асабліва Вялікая Айчынная вайна стала для беларускага народа і праяўленнем гераізма і вялікай трагедыяй. Жыццё ва ўмовах пасляваенных савецкіх дзесяцігоддзяў характарызавалася і стваральнай працай, і паляпшэннем дабрабыту народа, і нарастаўшымі праблемамі. Утварэнне сувярэннай краіны – Рэспублікі Беларусь з’явілася вяршыняй дзяржаватворных працэсаў на беларускай тэрыторыі. Гэтыя і іншыя актуальныя праблемы знойдуць адлюстраванне ў даным спецкурсе.
Располагается в коллекциях:Кафедра истории Беларуси нового и новейшего времени

Полный текст документа:
Файл Описание РазмерФормат 
Касцюк_спец_3 курс_2015.pdf623,88 kBAdobe PDFОткрыть
Показать полное описание документа Статистика Google Scholar



Все документы в Электронной библиотеке защищены авторским правом, все права сохранены.