2015. Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі
: [28]
Главная страница коллекции
Статистика
Новы зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных беларуска-польскім узаемасувязям у галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры, вызначаецца актуальнасцю тэматыкі, закранае шырокае кола гуманітарных праблем і культурна-гістарычных узаемадачыненняў абодвух народаў ад старажытнасці да сучаснасці. Адметнасцю дадзенага зборніка з’яўляецца асаблівая ўвага даследчыкаў да пытанняў гістарычнага ўзаемадзеяння беларускай і польскай моў на лексікаграфічным і граматычным узроўнях; увага літаратуразнаўцаў да сучасных стасункаў у галіне драматургіі і тэатра; пашыраная цікавасць да заходнебеларускай праблематыкі; прапанаваны новыя тэарэтычныя падыходы да разумення літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст., а таксама новыя акцэнты ў вывучэнні спадчыны Я. Чачота, Я. Булгака, У. Караткевіча, «белавежцаў».
Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў-гуманітарыяў, беларусістаў іншых замежных краін, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых культурна-гістарычнымі стасункамі паміж беларускім і польскім народамі, а таксама праблемамі сучаснай славістыкі ў цэлым.
Рэдакцыйная калегія можа мець думку, адрозную ад думкі аўтараў.
Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зб. арт. / пад рэд. І. Э. Багдановіч. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 228 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 36).
Рэдакцыйная калегія:
І. Э. Багдановіч, М. П. Касцюк, А. І. Мальдзіс,
М. Р. Прыгодзіч, В. П. Рагойша, Г. А. Цыхун
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук С. М. Запрудскі;
кандыдат філалагічных навук Л. Г. Кісялёва
ISBN 978-985-7119-17-2
Ресурсы коллекции (Сортировка по Дата поступления в По убыванию порядке): 1 по 20 из 28
Ресурсы коллекции (Сортировка по Дата поступления в По убыванию порядке): 1 по 20 из 28